Лукашэнка пагаварыў з Назарбаевым па тэлефоне
![Лукашэнка пагаварыў з Назарбаевым па тэлефоне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/luka-0211-2.jpg.webp?itok=fHt_J3vI)
19 сакавіка адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Нурсултанам Назарбаевым, які сёння абвясціў, што сыходзіць у адстаўку, інфармуе БЕЛТА.
Беларускі кіраўнік заявіў, што з вялікім шкадаваннем успрыняў гэты крок свайго сябра. Лукашэнка падкрэсліў, што мае шчыльныя шматгадовыя працоўныя і сяброўскія адносіны з Назарбаевым. "Размова ў цэлым атрымалася вельмі цёплай", — канстатуе БЕЛТА.
Назарбаеў абвясціў пра сваю адстаўку ў жывым тэлеэфіры падчас нарады аб развіцці краіны. Часовым выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Казахстана стаў спікер Сената Касым-Жамарт Такаеў. Гэта пляменнік Назарбаева.