Лукашэнка пагаварыў у Мінску з Пуціным пра футбольную зборную Расіі

Лукашэнка пагаварыў у Мінску з Пуціным пра футбольную зборную Расіі

Аляксандр Лукашэнка пагаварыў у Мінску з Уладзімірам Пуціным пра футбольную зборную Расіі. Расійскі прэзідэнт прыляцеў у беларускую сталіцу ўдзень 19 чэрвеня для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета саюзнай дзяржавы. Падчас сустрэчы ў Палацы Незалежнасці ў прысутнасці журналістаў Лукашэнка адзначыў, што парадак дня рапрацаваны, а пытанні ўзгодненыя, толькі тры з іх трэба будзе абмеркаваць. Пуцін адзначыў, што ўрады і ведамствы сапраўды змаглі прасунуцца наперад у пытаннях, "якія дагэтуль заставаліся нявырашанымі".

З-за прыезду ў Мінск, Пуцін не можа пабываць у Санкт-Пецярбургу на матчы чэмпіянату свету Расія — Егіпет. Аляксандр Лукашэнка не мог не закрануць гэтую тэму. "Добрая ўверцюра да пачатку піцерскіх баталій", — цытуе словы беларускага кіраўнік БЕЛТА. — Будзем спадзявацца, што ўсё пройдзе так, як расійскі бок жадае. І мы вас падтрымліваем у гэтым плане".

Лукашэнка пагаварыў у Мінску з Пуціным пра футбольную зборную Расіі
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі