Лукашэнка паехаў у Жыткавіцкі раён, каб паглядзець на аварыйны мост праз Прыпяць

Лукашэнка паехаў у Жыткавіцкі раён, каб паглядзець на аварыйны мост праз Прыпяць

27 красавіка Аляксандр Лукашэнка паехаў у Жыткавіцкі раён, каб паглядзець на аварыйны мост праз Прыпяць і на арганізаваную там пераправу, інфармуе БЕЛТА. Яшчэ напярэдадні кіраўнік дзяржавы гаварыў пра такія планы. Ён паставіў задачу завяршыць рэканструкцыю моста да 7 лістапада: “Колькі трэба туды людзей, столькі і накіроўвайце”.

Згаданы мост стратэгічны, ён мае даўжыню 889 метраў, шырыню 10 метраў і знаходзіцца на трасе Жыткавічы — Давід-Гарадок — мяжа Украіны. Расколіны ў канструкцыі выпадкова заўважылі 7 снежня 2017 года. Тэрмінова правялі абследаванне і высветлілі, што мост прасеў. Рух на ім спынілі. Паўстала пытанне, як перапраўляць людзей і тэхніку праз Прыпяць. Устанаўліваўся пантонны мост, выкарыстоўваліся катэры, паром.

Архітэктурны праект аднаўлення моста ўжо прайшоў дзяржаўную экалагічную і будаўнічую экспертызы. На яго рэканструкцыю спатрэбіцца каля 49 мільёнаў рублёў.

У Жыткавіцкім раёне Лукашэнка наведае таксама Тураўскі малочны камбінат.

Лукашэнка паехаў у Жыткавіцкі раён, каб паглядзець на аварыйны мост праз Прыпяць
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі