Новы мост праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне пабудуюць да 7 лістапада

Новы мост праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне пабудуюць да 7 лістапада

Новы мост праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне пабудуюць да 7 лістапада. Такое даручэнне на нарадзе 26 красавіка ў Мінску даў Аляксандр Лукашэнка.

“Папярэджваю: усе працы павінны быць скончаны ў гэтым годзе, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Ніякіх прац на 2019 год. Прывыклі мы так, па-беларуску: мы мост зробім сёлета да 7 лістапада, а ў будучым годзе ўсё астатняе. Вы ведаеце, як атрымліваецца. Перанеслі на будучы год — і забыліся”.

Кіраўнік дзяржавы загадаў, каб да 7 лістапада прайшло ўрачыстае адкрыццё, а да канца года — “уся рэкультывацыя”. “Колькі трэба туды людзей, столькі і накіроўвайце”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён, дарэчы, хоча на месцы пазнаёміцца з сітуацыяй і даручыў падрыхтаваць паездку ў Жыткавіцкі раён: “Я хачу паглядзець, як яны там арганізавалі пераправу, і як ідзе будаўніцтва гэтага моста”.

Расколіны ў канструкцыі моста, які знаходзіцца на трасе Жыткавічы — Давід-Гарадок — мяжа Украіны, заўважылі 7 снежня мінулага года. Высветлілася, што ён прасеў. Тэрмінова быў спынены рух. Даўжыня моста складае амаль 889 метраў, шырыня — 10 метраў. Ён — стратэгічны. Яго закрыццё проста паралізавала эканоміку ў рэгіёне. Пакуль не пабудуюць новы мост, у тым месцы будзе дзейнічаць паромная пераправа (за адзін рэйс паром можа перавозіць некалькі дзясяткаў аўтамабіляў і паўсотні людзей).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі