Лукашэнка паехаў у калгас, якім 37 гадоў кіруе адзін і той жа старшыня

Лукашэнка паехаў у калгас, якім 37 гадоў кіруе адзін і той жа старшыня

10 ліпеня Аляксандр Лукашэнка наведаў з візітам СВК "Калгас Радзіма" Бялынічскага раёна. Калгасам кіруе адзін і той жа старшыня — Аляксандр Лапатэнтаў — ужо 37 гадоў. Яго гаспадарка лічыцца адной з самых моцных у краіне. 


Увогуле жыццё ў калгасе і аграгарадку Вішаў вельмі адрозніваецца ад таго, што можна бачыць у беларускай глыбінцы. Не дзіва, што работнікам гаспадаркі можа пазайздросціць большасць беларусаў.

 

Заробак механізатараў у калгасе — у сярэднім 1400 рублёў, даяркі  — 1000 рублёў. Але тут даплочваюць не толькі за добрую працу, але і за ўдзел у грамадскім жыцці, мастацкай самадзейнасці, здаровы лад жыцця і стаж. А заслужаныя работнікі гаспадаркі ў дадатак да заробку і прэмій пажыццёва штомесяц атрымліваюць пяць базавых.


Праўда, статуса ганаровага работніка можна лёгка пазбавіцца за п'янку ці гультайства. Цікава, што сістэма аплаты працы тут выбудавана так, што тыя, хто працуе на вытворчасці, атрымліваюць большы заборак, чым упраўленцы.


60% работнікаў калгаса — маладыя спецыялісты. Пры чым, імі гаспадарка апякуецца яшчэ падчас навучання ў школе. Калгас даплочвае школьнікам за добрыя адзнакі, выдзяляе імянныя стыпендыі а таксама матэрыяльна заахвочвае за ўдзел у грамадскім жыцці калгаса (традыцыя існуе 30 гадоў). Лепшым выпускнікам даецца мэтавае накіраванне ў сельскагаспадарчыя ВНУ, аказваецца матэрыяльная дапамога. 


Маладыя спецыялісты, прыязджаючы ў калгас, атрымліваюцца жыллё. Ім даюць 2,5 тысячы рублёў пад'ёмных. Лепшым супрацоўнікам калгас аплочвае адпачынак у элітных санаторыях Беларусі і за мяжой.


Тут ёсць музей "Калгас Радзіма", праводзіцца міжнародны плэнер "Вішоўскія краявіды", па выніках якога арганізоўваецца выстава.

Як паведамляе БЕЛТА, у 2017 годзе рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі калгаса "Радзіма" перавысіла 30%, а чысты прыбытак склаў больш за 4 мільёны беларускіх рублёў.

10 ліпеня за добрую працу калектыву СВК "Калгас Радзіма" Аляксандр Лукашэнка ўручыў аўтамабіль Geely Atlas.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі