Лукашэнка падштурхнуў полацкіх чыноўнікаў да пошуку цэнтра Еўропы

У Беларусі з'явіўся новы цэнтр Еўропы - у Полацку. Пра гэта сведчаць найноўшыя даследаванні беларускіх навукоўцаў, слушнасць якіх пацвердзілі іх расійскія калегі. Раней гэтыя самыя навукоўцы сцвярджалі, што цэнтр Еўропы знаходзіцца каля возера Шо ў Глыбоцкім раёне. Як высветліла Еўрарадыё, да пошукаў новага цэнтра Еўропы ў Беларусі падштурхнуў Аляксандр Лукашэнка. Вось што кажа супрацоўнік Полацкага гарвыканкаму Станіслаў Красоўскі:

"Прэзідэнт паставіў задачу, каб Полацак літаральна праз некалькі гадоў прымаў да трох мільёнаў турыстаў штогод. Таму кіраўніцтва горада пачало думаць над тым, як прыцягнуць у горад турыстаў... Сталі тут думаць і прыйшлі да высновы, што, відаць, цэнтр Еўропы, калі ўдакладніць гэтыя пытанні, знаходзіцца, напэўна, у раёне Полацка".


Памятны знак усталююць у Полацку 31 траўня, у дзень горада. Як даведалася Еўрарадыё, гэта будзе знак у выглядзе ружы вятроў з надпісам "Геаграфічны цэнтр Еўропы" на пяці мовах: беларускай, рускай, ангельскай, швецкай і грэцкай. Іншыя падрабязнасці нашым слухачам агучвае Станіслаў Красоўскі:

"Там будзе зроблена паўсфера, на якую нанясуць межы Еўропы. Над ёй будуць злучацца ў кропку мерыдыяны. А над імі будзе карабель, які сімвалізуе горад Полацк і абазначае цэнтр Еўропы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі