Лукашэнка пабачыў, як вадамётамі разагналі натоўп спецназаўцаў

Лукашэнка пабачыў, як вадамётамі разагналі натоўп спецназаўцаў

28 ліпеня Аляксандр Лукашэнка наведаў брыгаду спецназу ўнутраных войск ва Уруччы ў Мінску. Яму паказалі "тактыка-спецыяльны занятак з батальёнам спецыяльнага прызначэння". У сюжэце тэлеканала "Беларусь 1" відаць, што ў якасці ўдзельнікаў "масавых беспарадкаў" выступаюць тыя ж спецназаўцы. Яны кідалі ў бок байцоў, якія "зачышчалі" "плошчу", камяні, цэглу і нават "кактэйлі Молатава". У адказ іх палівалі з вадамётаў. Таксама можна пабачыць шэраг аўтамабіляў з абаронай, якія марудна рухаліся на пратэстоўцаў. Іх разганялі і слёзацечным газам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі