Лукашэнка — новаму паслу: нам патрэбны будуць падтрымка і дапамога ЗША

Лукашэнка — новаму паслу: нам патрэбны будуць падтрымка і дапамога ЗША

20 ліпеня стала вядома, што новым паслом Беларусі ў ЗША стаў былы намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка. Ён ужо працаваў у Злучаных Штатах як дарадца амбасады і часовы павераны. Як вядома, 12 гадоў краіны не мелі сваіх паслоў. Аднак у апошнія гады дачыненні Беларусі і ЗША палепшыліся. Чакаецца, што Краўчанка прыбудзе ў Вашынгтон у жніўні. Амбасадарам ЗША ў нашай краіне павінна стаць Джулі Фішар.

Падчас прызначэння Алега Краўчанкі Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў яго: "У Амерыцы давядзецца пачынаць усё спачатку. Дасі рады?". Міністр замежных спраў Уладзімір Макей адзначыў, што Краўчанка мае вялікае кола сувязяў у розных дзяржорганах Злучаных Штатаў, што паспрыяе яго паспяховай працы.

"Вельмі многае будзе залежаць ад тваёй працы,цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Гэта мы яшчэ дэталёва потым абмяркуем, праз міністра я перадам некаторыя рэчы".

Беларускі кіраўнік заявіў, што ўлады нашай краіны зацікаўлены ў падтрымцы Вашынгтона.

"Нам патрэбныя будуць падтрымка і дапамога ад Злучаных Штатаў Амерыкі, асабліва ў гэты перыяд у фінансавай сферы ў сувязі з каранавірусам, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — Там у нас нядрэнныя перспектывы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі