Лукашэнка нібыта падтрымаў нейкія "сенсацыйныя" прапановы палітвязняў

Лукашэнка нібыта падтрымаў нейкія "сенсацыйныя" прапановы палітвязняў

Аляксандр Лукашэнка нібыта падтрымаў нейкія "сенсацыйныя" прапановы палітвязняў. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ расказаў удзельнік суботняй сустрэчы ў СІЗА КДБ Юрый Васкрасенскі. На наступны дзень ён выйшаў на волю, знаходзіцца пад хатнім арыштам, але атрымаў дазвол прыехаць на інтэрв'ю.

"Я магу сказаць, што прапаноўвалі ўдзельнікі круглага стала ў СІЗА, — гаварыў Васкрасенскі на АНТ. — Першым нумарам прапаноўвалі абмежаванне колькасці тэрмінаў прэзідэнта двума. Другім пытаннем ішло ўмацаванне незалежнасці судовай сістэмы (згадваліся суды прысяжных). Пераразмеркаванне паўнамоцтваў губернатараў. Выбарнасць мэраў і кіраўнікоў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак усіх узроўняў. Удзельнікі круглага стала прапанавалі, каб народ больш актыўна ўдзельнічаў у гэтым працэсе хаця б да ўзроўню губернатараў".

І далей Юрый Васкрасенскі згадаў пра "вельмі цікавы і важны момант". Паводле яго слоў, "прагучала прапанова аб замацаванні канстытуцыйнага статуса Усебеларускага народнага сходу як паўнамоцнага і прадстаўнічага органа". Як вядома, Лукашэнка мае намер зладзіць гэты сход у пачатку наступнага года.

Лукашэнка гэтыя прапановы выслухаў, "апаніраваў вельмі актыўна па шэрагу момантаў, а шэраг момантаў, нават сенсацыйных, падтрымаў", працягваў Васкрасенскі. "Але цяпер я, напэўна, не ўпаўнаважаны аб іх гаварыць", — дадаў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі