Лукашэнка не зарэгістраваны як удзельнік саміту ў Празе

Аляксандр Лукашэнка не зарэгістраваны ў якасці ўдзельніка ўстаноўчага саміту праграмы Еўрасаюза "Ўсходняе партнёрства", які адбудзецца 7 траўня ў Празе. Рэгістрацыя ўдзельнікаў саміту завяршылася 30 красавіка. Як паведамляе БелаПАН, на сённяшні дзень прэзідэнт Беларусі не пацвердзіў свой удзел.

Разам з тым, прэс-сакратар прэм'ер-міністра Чэхіі Іржы Францішак Патужнік адмовіўся назваць беларускіх удзельнікаў саміту. Ён заявіў, што апублікаванне спісу не мяркуецца. Нагадаем, што паводле інфармацыі Еўрарадыё, дэлегацыю нашай краіны на саміце ў Празе ўзначаліць першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі