Лукашэнка: Не скажу, што ў нас з дысцыплінай усё ў парадку

Лукашэнка: Не скажу, што ў нас з дысцыплінай усё ў парадку

"Не скажу, што ў нас з дысцыплінай усё ў парадку", — заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыяту Савета бяспекі.

Нагодай для заявы стала абмеркаванне Дырэктывы №1, перадае прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Гаворачы пра сітуацыю ў Беларусі ў параўнанні з іншымі краінамі, Лукашэнка падкрэсліў, што ў нас "людзі жывуць у спакойнай, бяспечнай абстаноўцы, дзе на запыты людзей адказвае ўлада".

Асновай гэтага ён лічыць дысцыпліну: "Я не скажу, што мы дасягнулі верху ў гэтым плане, таму дысцыпліна — пытанне нумар адзін. Асабліва гэта залежыць ад сілавога блока, ад паводзінаў ваеннаслужачых, людзей у пагонах". 

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што сілавікам "да ўсяго павінна быць справа — да руху транспарту, перамяшчэння людзей, аказання дапамогі, калі ў гэтым узнікае неабходнасць". 

Дарэчы, на нарадзе ішла гутарка пра тое, каб арганізаваць сумесныя патрулі вайскоўцаў і міліцыянтаў для парадку на вуліцах населеных пунктаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі