Лукашэнка назваў незразумелымі маштабныя вучэнні NATO ў Польшчы і краінах Балтыі

Лукашэнка назваў незразумелымі маштабныя вучэнні NATO ў Польшчы і краінах Балтыі

На саміце СНД у Ашхабадзе кіраўнік Беларусі выказаў занепакоенасць маштабнымі вайсковымі вучэннямі NATO. Яны пройдуць увесну 2020 года ў Польшчы і краінах Балтыі.
 
"NATO чамусьці вырашыла праз літаральна некалькі месяцаў правесці ў нашых межах буйнамаштабныя вучэнні і задзейнічаць столькі тысяч, колькі ніколі не задзейнічала. Гэта Польшча і краіны Балтыі. Гэта ненармальна", — перадае БЕЛТА абурэнне Аляксандра Лукашэнкі

Ён назваў вучэнні незразумелымі. "Напэўна, нам з прэзідэнтам Расіі прыдавядзецца падумаць пра тое, як засцерагчы сябе ў гэты перыяд. Таму што там будзе ўдзельнікаў каля 30 тысяч. Гэта нямала", — пракаментаваў кіраўнік Беларусі.

Ён дадаў, што ў Беларусі ўжо працуюць над рэакцыяй на гэтыя вайсковыя вучэнні. Таксама Лукашэнка згадаў, што ў Беларусі і Расіі існуюе адзіная групоўка. "Не мы былі першымі. Нам даводзіцца рэагаваць", — канстатаваў беларускі кіраўнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі