Вы тут

Лукашэнка: навошта вазіць яблыкі з Польшчы?

Імпартныя яблыкі / З архіву customs.gov.by

Аляксандр Лукашэнка ў аўторак падчас сустрэчы з губернатарам Прыморскага краю Расіі выказаўся наконт імпарту прадуктаў. Яго словы прагучалі ў эфіры тэлеканала СТБ.

"Усё з Польшчы вазілі і вазілі яблыкі, — гаварыў Лукашэнка. — Слухайце, навошта вазіць? Такі ж клімат [у Беларусі]. Трэба аж да пасадкавага матэрыялу. І паказаць, што мы самі ўсё можам, і не кланяцца ні на Захад, ні на Усход, завозячы прадукты".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.