Лукашэнка наведае ў Мінску адну з частак унутраных войскаў

Лукашэнка наведае ў Мінску адну з частак унутраных войскаў

16 сакавіка Аляксандр Лукашэнка наведае ў Мінску адну з частак унутраных войскаў МУС — 5448. Яго праінфармуюць пра выкананне даручэнняў аб удасканаленні службова-баявой дзейнасці, пазнаёмяць з тым, як жывуць і праходзяць падрыхтоўку вайскоўцы.

БЕЛТА нагадвае, што на 18 сакавіка прыпадаюць 100-я ўгодкі з часу стварэння ў Беларусі ўнутраных войскаў. Сваім пачаткам яны лічаць стварэнне бальшавікамі ў Віцебску “канвойнай каманды”. Што да вайсковай часткі 5448, то яна была створана ў беларускай сталіцы 30 верасня 1966 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі