Вы тут

Лукашэнка: нават калі інтэрнэт прыбраць, Telegram-каналы будуць працаваць

Аляксандр Лукашэнка падчас інтэрв'ю / Reuters

8 верасня падчас інтэрв'ю расійскім СМІ Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт інтэрнэту і Telegram-каналаў. Ён прызнаў, што ніхто не мае магчымасці іх блакаваць. "Нават калі інтэрнэт сёння прыбраць, Telegram-каналы гэтыя з Польшчы будуць працаваць",цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра негатыўны ўплыў Telegram-каналаў на беларускае грамадства і папярэдзіў, што і Расія з гэтым можа сутыкнуцца. "Калі вы думаеце, што багатая Расія з гэтым саўладае, памыляецеся, — працягваў ён. — ...я... папярэдзіў [Уладзіміра Пуціна]: гэтаму супрацьстаяць нельга".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.