Лукашэнка — Нарышкіну: мы і не хаваем, сітуацыя вакол нас няпростая

Лукашэнка — Нарышкіну: мы і не хаваем, сітуацыя вакол нас няпростая

22 кастрычніка ў Мінску ў Палацы Незалежнасці праходзіць сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка Службы знешняй разведкі Расіі Сяргея Нарышкіна. "Мы і не хаваем, сітуацыя вакол нас няпростая", цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. Пры гэтым ён падкрэсліў, што мае на ўвазе саюзную дзяржаву Беларусі і Расіі. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў госцю з Масквы за інфармацыю, якую рэгулярна атрымліваць беларускія спецслужбы і асабіста ён.

"У гэтым свеце шалёным, асабліва ашалелым ад гэтай пандэміі і гэтак далей, сяброў у нас няшмат,прызнаўся Аляксандр Лукашэнка. — Будзем казаць адкрыта, ва ўсіх цікавасць да нас. Да Расіі і Беларусі. Мы павінны рэагаваць".

Візіт кіраўніка СВР РФ у нашу краіну адбыўся на фоне пратэстаў, якія адбываюцца з пачатку жніўня і за некалькі дзён да заканчэння тэрміну "народнага ўльтыматуму" Святланы Ціханоўскай.

Нарышкін перадаў Лукашэнку прывітанне ад расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. "Я ўпэўнены ў тым, што спецслужбы могуць зрабіць яшчэ многае для таго, каб забяспечыць інтарэсы нашых дзяржаў, нашых грамадзян, абараніць ад тых пагроз, якія з пэўнай перыядычнасцю ўзнікаюць",сказаў кіраўнік СВР.

Лукашэнка — Нарышкіну: мы і не хаваем, сітуацыя вакол нас няпростая
Сяргей Нарышкін і старшыня КДБ Іван Тэртэль / @pul_1

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі