Вы тут

Лукашэнка "на вуліцы сутыкнуўся з двума жанчынамі з-пад Оршы"

Верталёт з Лукашэнкам над Александрыяй, снежань 2021-га / pul_1

15 снежня падчас сустрэчы з "актывам" Віцебскай вобласці Аляксандр Лукашэнка расказаў гісторыю пра двух пенсіянерак. Ён сцвярджае, што падчас нядаўняга наведвання Александрыі на Шклоўшчыне "на вуліцы сутыкнуўся з двума жанчынамі з-пад Оршы" (ахова дазволіла?). Паводле яго слоў, яны ўсю ноч ішлі пешшу (бо "не было на чым прыехаць") — нейкім чынам даведаліся, што ён туды прыляціць на верталёце. Пенсіянеркі шукалі праўды і прынеслі пачак дакументаў.

"Туалет хтосьці пабудаваў, плот не перанёс, 70 сантыметраў ні туды, ні сюды, — так апісаў Лукашэнка праблемы. — Ідзе нейкая спрэчка ў БТІ, раёне — жах. Другая купіла дом — нешта не так, нешта не гэтак".

Пасля сустрэчы з жанчынамі Аляксандру Лукашэнку "неяк не па сабе стала". Ён абурыўся, што такія праблемы не вырашаюць мясцовыя органы ўлады.

"Ужо пенсіянеркі, а мы прымушаем іх хадзіць па краіне, — гаварыў Лукашэнка. — Гэта недапушчальна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.