Вы тут

Лукашэнка: многія кіраўнікі не ведаюць замежнай мовы, трэба падключаць ПВТ

pixabay.com

Сёння многім беларускім кіраўнікам не хапае ведаў замежнай мовы. Пра гэта 18 кастрычніка заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Паводле яго слоў, кіраўнікам таксама не хапае ведаў піяр-тэхналогій, як і "кампетэнцый у сферы лічбавай трансфармацыі, эканомікі".

"Трэба да гэтай тэмы падключаць Парк высокіх тэхналогій, цытуе словы Лукашэнкі sb.by. — Разам прадумаць план ці вучэбную праграму па навучанні лічбавым тэхналогіям для спецыялістаў і кіраўнікоў".

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што ў гэтай сітуацыі важная роля адводзіцца Акадэміі кіравання, якая "мусіць навучыць кіраўніка вучыцца, пастаянна развіваць і трансфармаваць свае веды і навыкі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.