Лукашэнка — міністру сельскай гаспадаркі: мабілізуйце ўсе сілы
![Лукашэнка — міністру сельскай гаспадаркі: мабілізуйце ўсе сілы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/wheat-865152_960_720.jpg.webp?itok=x-vM6VbI)
Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу сабраць ураджай з мінімальнымі стратамі. У панядзелак ён сустрэўся з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Анатолем Хацько. Міністр распавёў, што па краіне ўмовы жніва застаюцца "вельмі няпростымі" праз складаныя ўмовы надвор'я. Асабліва цяжкая сітуацыя склалася ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях, а таксама на поўначы Мінскай. Як інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, Лукашэнка даручыў Хацько мабілізаваць усе сілы для "бітвы за ўраджай".
На сённяшні дзень сабрана больш за 5,5 млн тон збожжа. На палях яшчэ застаецца каля 20% ураджаю.