Лукашэнка — мігрантам: зробім, як вы хочаце, нават калі гэта дрэнна для палякаў

Лукашэнка — мігрантам: зробім, як вы хочаце, нават калі гэта дрэнна для палякаў

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў мігрантам, што зробіць для іх усё, нават калі гэта кепска для суседніх краін. Такое абяцанне ён даў, калі прыехаў 26 лістапада ў Брузгі, дзе размешчаныя мігранты.

"Мы, беларусы, і я ў тым ліку, будзем рабіць усё так, як вы пажадаеце, нават калі гэта будзе дрэнна для палякаў, латышоў і яшчэ кагосьці", — цытуе БЕЛТА ягоныя словы.

Лукашэнка паабяцаў, што беларускія ўлады дапамогуць вярнуцца дадому тым з мігрантаў, хто гэтага захоча.

І дакляраваў падтрымку тым, хто будзе прарывацца ў краіны Еўрасаюза: "Хто хоча рухацца ў заходнім кірунку — гэта таксама ваша права. Мы не будзем вас лавіць і збіваць і ўтрымліваць за калючым дротам".

Польскія памежнікі неаднаразова публікавалі фота і відэа, як беларускія сілавікі дапамагаюць мігрантам штурмаваць мяжу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі