Лукашэнка лічыць, што размовы пра ядзерную зброю і размахванне ракетамі шкодныя

Фото: Reuters / Vasily Fedosenko
Фото: Reuters / Vasily Fedosenko

Аляксандр Лукашэнка на Мюнхенскай канферэнцыі выказаўся з нагоды рашэння Польшчы аб размяшчэнні на яе тэрыторыі "форта Трампа". Ён лічыць, што Беларусь і Расія не могуць не адрэагаваць на гэта.

"Мы не ідыёты і, вядома, на гэта рэагуем, з нашым галоўным саюзнікам думаем, як супрацьстаяць усяму гэтаму і знайсці адэкватны адказ у гэтай сітуацыі. Мы не такія багатыя з Расіяй, але мы, вядома, пра гэта думаем, хоць не хацелася б: нам ёсць на што траціць грошы. А Трамп наўрад ці думае пра тое, што ёсць такая маленькая Беларусь, што тут людзі жывуць. Я быў прыхільнікам Трампа, але цяпер мне здаецца, што гэта ўсё гульня. Але такія размовы пра ядзерную зброю, пра размахванне ракетамі шкодныя, а Дональд гэтага, як малады палітык, не разумее", — лічыць кіраўнік дзяржавы.

У жніўні 2018 года Лукашэнка прызнаўся, што падчас перадвыбарнай гонкі ў ЗША агітаваў за Дональда Трампа.

"Я не хаваў і не хаваю, што я вельмі моцна заўзеў за Дональда Трампа і публічна некалькі разоў выказваўся ў ходзе перадвыбарчай кампаніі ў ЗША на карысць фактычна Дональда Трампа", — распавёў ён тэлеканалу "Беларусь 1".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі