Лукашэнка легалізаваў гаражныя кааператывы

Пераабсталяваць гараж у майстэрню індывідуальны прадпрымальнік можа са згоды агульнага сходу гаражнага кааператыва ці сходу ўпаўнаважаных сяброў такіх кааператываў. За незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць уласнік гаража рашэннем агульнага сходу можа быць выключаны са складу ўдзельнікаў гаражнага кааператыва.

Указ таксама вызначае крыніцы пакрыцця стратаў, здзейсненых выніку незаконнай працы аўтасервіса ці дзейнасці з парушэннем тэхнікі бяспекі. Прычыненая шкода павінна пакрывацца ўласнікам майстэрні ці асобай, якая яго прычыніла.

Указ набывае моц 1 лістапада 2013 года. Гаражныя кааператывы ў шасцімесячны тэрмін павінныя прывесці свае статуты ў адпаведнасць з дакументам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі