Лукашэнка хоча больш грошай пад саюзныя праграмы

Аляксандр Лукашэнка / "Коммерсант"
Аляксандр Лукашэнка / "Коммерсант"

Аляксандр Лукашэнка прапануе павялічыць фінансаванне саюзных праграм. Іх, нагадаем, 28. Узгадніць іх спрабавалі з 2019 года, але змаглі толькі да лістапада 2021 года — пасля падаўлення ў Беларусі пратэстаў. Расійская ўлада тады падтрымала Лукашэнку і яго рэпрэсіўныя метады.

З 28 праграм на дадзены момант у поўным аб'ёме выканалі сем, паведамляе Telegram-канал, блізкі да прэс-службы Лукашэнкі. Якія з праграм удалося рэалізаваць, там не ўдакладнілі. Сам Лукашэнка лічыць, што скарачаць праграмы ні ў якім разе нельга. Наадварот, іх фінансаванне трэба павялічваць. Пра гэта Лукашэнка гаварыў сёння на сустрэчы з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Мезенцавым.

"Эканамічныя, навуковыя, гуманітарныя і іншыя праграмы, якія мы фінансуем. Скарачаць ні ў якім выпадку нельга. Трэба толькі павялічваць фінансаванне", - цытуе Лукашэнку БЕЛТА. Усё гэта ён тлумачыць неабходнасцю імпартазамяшчэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі