Лукашэнка: Кастрычніцкая рэвалюцыя заклала асновы нацыянальнага адраджэння

Лукашэнка: Кастрычніцкая рэвалюцыя заклала асновы нацыянальнага адраджэння

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з чарговай гадавінай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Па яго словах, гэта эпахальная дата, якая стала "для працоўных усяго свету сімвалам абнаўлення, вызвалення ад прыгнятання і новых надзей на светлую будучыню".

У сваім віншаванні кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сёння падзеі стогадовай даўніны маюць розныя ацэнкі. "Аднак менавіта тады былі закладзены асновы для нацыянальнага адраджэння многіх народаў і іх права на самавызначэнне", — дадаў ён.

Беларусь застаецца адзінай краінай у свеце, дзе дата Кастрычніцкай рэвалюцыі з'яўляецца дзяржаўным святам. І гэта пры тым, што падзеі рэвалюцыі адбываліся ў суседняй дзяржаве. Між тым, утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі на дзяржаўным узроўні не адзначаецца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі