А. Лукашэнка: Калі паўторыцца "віцебскі варыянт", сілавікі пайдуць у адстаўку

Аляксандр Лукашэнка незадаволены "нізкай аператыўнасцю" дзеянняў сілавых ведамстваў і медыцынскіх службаў пасля выбуху ў Мінску.  Пра гэта ён заявіў падчас дакладу "сілавікоў" пра ход расследавання надзвычайнага здарэння.

"Неаператыўна пачалі працаваць, неаператыўна з першых хвілінаў", - заявіў Лукашэнка.

Ён паабяцаў, што калі паўторыцца "віцебскі варыянт" (справа віцебскага выбуху зайшла ў тупік і яго арганізатараў не знайшлі - ЕРБ), кіраўнікі сілавых ведамстваў пайдуць у адстаўку.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі