Лукашэнка і Пуцін гаварылі па тэлефоне пра сітуацыю на мяжы Беларусі з Польшчай

Лукашэнка і Пуцін гаварылі па тэлефоне пра сітуацыю на мяжы Беларусі з Польшчай

Увечары 4 лістапада Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пагаварылі па тэлефоне пра сітуацыю на мяжы Беларусі з Польшчай. Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, агулам іх размова пасля віртуальнага пасяджэння вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы працягвалася паўтары гадзіны.

На сітуацыі з мігрантамі на беларуска-польскай мяжы Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін "асобна спыніліся". Увогуле ў чацвер яны стэлефаноўваліся тройчы — відаць, рэкорд.

У паведамленні прэс-службы прэзідэнта РФ згадкі пра абмеркаванне сітуацыі на беларуска-польскай мяжы няма.

Мігранты працягваюць ісці ў Польшчу праз Беларусь. Ад жніўня палякі спынілі ўжо 30 тысяч чалавек. Польскі бок паведамляе пра правакацыі, якія пачасціліся на мяжы і ўскладае адказнасць за іх на беларускі бок. Апошні ўсё абвяргае і ў сваю чаргу вылучае свае абвінавачванні.

Як вядома, палітыкі ў ЕС ужо неаднаразова заяўлялі пра адказнасць не толькі ўладаў Беларусі, але і Расіі ў міграцыйным крызісе. Афіцыйнаму Мінску пагражаюць новыя санкцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі