Лукашэнка і Курц адкрылі помнік аўстрыйскім ахвярам нацызму ў Трасцянцы

Лукашэнка і Курц адкрылі помнік аўстрыйскім ахвярам нацызму ў Трасцянцы

28 сакавіка ў мемарыяльным комплексе "Трасцянец" быў адкрыты помнік аўстрыйскім ахвярам нацызму "Масіў імёнаў". У цырымоніі прынялі ўдзел кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка і канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц

Выступаючы на цырымоніі, беларускі кіраўнік заявіў, што часткай нашай нацыянальнай ідэі стала памяць пра тых, хто загінуў "у барацьбе за свабоду і незалежнасць Радзімы, за вызваленне планеты ад карычневай чумы".

Лукашэнка падкрэсліў, што злачынствы гітлераўцаў вылучаліся сваёй бязмежнай жорсткасцю. "Невыпадкова канцэнтрацыйныя лагеры нацыстаў называюць фабрыкамі смерці. Забойства людзей у іх было пастаўлена на паток. Такая "фабрыка", адна з найбуйнейшых у Еўропе, знаходзілася тут, у Малым Трасцянцы. На гэтай самай зямлі была пралітая кроў многіх дзясяткаў тысяч нявінных ахвяр, сярод якіх дэпартаваныя грамадзяне з краін Еўропы, мірныя жыхары, партызаны, падпольшчыкі і савецкія ваеннапалонныя", — прыводзіць словы беларускага кіраўніка ягоная прэс-служба.

Аўтарам ідэі помніка "Масіў імёнаў" стаў аўстрыйскі архітэктар Даніэль Занвальд, а ў яго ўвасабленні прыняў удзел беларускі скульптар Канстанцін Касцючэнка. Фінансаванне помніка вялося са сродкаў ведамства федэральнага канцлера Аўстрыі і Нацыянальнага фонду Аўстрыі для ахвяр нацыянал-сацыялізму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі