Лукашэнка: Хочаце абвалу — бегайце па абменніках

На нарадзе па эканамічных пытаннях 18 снежня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дэвальвацыі айчыннага рубля не будзе.

"Мы не збіраемся бегчы за Расіяй, гэта катэгарычна забараняецца, таму што расійскі рынак — незразумела што там, хто што хоча і што там будзе", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

Па яго словах, ваганні на расійскім валютным рынку не паддаюцца ніякаму асэнсаванню. На гэтым фоне, сказаў Лукашэнка, праводзіць дэвальвацыю валюты непрымальна: "У нас ёсць абавязанні перад насельніцтвам. І мы іх павінны прытрымлівацца, што, як мне дакладваюць ўрад і Нацыянальны банк, і робіцца".

Беларускі кіраўнік зазначыў, што стабільнасць на валютным рынку — гэта абавязак банкаўскай сістэмы на чале з Нацыянальным банкам і ўрадам Беларусі. А ўсё астатняе — у руках насельніцтва. "Хочаце абвалу — бегайце па абменніках. Гэта ўсё ў руках грамадзян нашай краіны. Ківаць на кіраўніцтва, на ўрад, на Нацыянальны банк сёння непрымальна".

Нагадаем, што раней Лукашэнка ўжо распавядаў, што ў дэвальвацыі вінаваты "народзец", які купляе валюту ў абменніку.

Фота — freeregion.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі