Вы тут

Лукашэнка хоча спыніць паездкі “круцякоў” па палях на квадрацыклах і снегаходах

Летась Лукашэнка праехаў на квадрацыкле падчас наведвання “Александрыйскага”. Фота: БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка патрабуе спыніць паездкі “круцякоў” па палях на квадрацыклах і снегаходах. Гэтую тэму ён узняў на сённяшнім пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі. Лукашэнка паведаміў пра з’яўленне “круцякоў” ды задаў пытанне міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу: калі будзе наведзены парадак?

“Гэта ж не дзеці простых людзей, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — А самі крутыя і іх дзеткі сёння на квадрацыклы, снегаходы і пайшлі па азімых, па палях, на што я звяртаў увагу, а вы мне адпіскі пішаце”.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб МУС пакараў іх і забраў згаданыя транспартныя сродкі. “Вось і ўсё рашэнне пытання. Я хачу, каб гэтую маю заяву грамадства пачула”, — сказаў ён.

Дарэчы, летась сам Лукашэнка праехаў на квадрацыкле падчас наведвання “Александрыйскага”. Фота і відэа распаўсюдзілі дзяржаўныя СМІ.