Лукашэнка хоча, каб замежныя авіякампаніі абляталі Украіну

Лукашэнка хоча, каб замежныя авіякампаніі абляталі Украіну

Аляксандр Лукашэнка хоча, каб замежныя авіякампаніі, якія выконваюць рэйсы ў Беларусь, абляталі Украіну. Іначай іх самалётам не будуць даваць дазвол на выкарыстанне паветранай прасторы Беларусі.

"Яны [Украіна. — Еўрарадыё] закрылі нам пралёт. Ну, нам даводзіцца хвілін 40-45 рабіць крук, абмінаючы іх, для таго, каб патрапіць у Турцыю там, і далей — у Егіпет, і гэтак далей, і таму падобнае. А так не будзе праблем. Іншыя авіякампаніі — турэцкія — яны лётаюць напрамую. Пакуль напрамую. Хаця мы зараз вядзем дыялог. Калі Украіна закрыла нам пралёт, дык мы з Украіны проста не будзем прымаць самалёты. То бок, трэба стварыць роўныя ўмовы", — сказаў Лукашэнка, наведваючы 2-ю бальніцу ў Мінску.

Забарона ўдарыць найперш па Turkish Airlines, якая цяпер лётае паміж Стамбулам і Мінскам па прамой. Таму цікавая рэакцыя турэцкага боку на такія навіны.

Лукашэнка хоча, каб замежныя авіякампаніі абляталі Украіну
Трэк рэйса Turkish Airlines Стамбул — Мінск

А вось рэйс Багдад — Мінск — Багдад, які выконвае Iraqi Airways, ужо цяпер аблятае Украіну па тэрыторыі Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі