Лукашэнка хоча, каб Расія не лічыла беларускіх спартоўцаў легіянерамі

Лукашэнка хоча, каб Расія не лічыла беларускіх спартоўцаў легіянерамі

Аляксандр Лукашэнка прапануе, каб Расія зняла абмежаванні на ўдзел беларускіх спартоўцаў у гульнявых відах спорту. Пра гэта ён заявіў 11 снежня на сустрэчы з міністрам спорту Расіі Паўлам Калабковым, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік Беларусі з задавальненнем адзначыў, што ў некаторых відах спорту беларусаў перастаюць лічыць легіянерамі. "Па хакеі быццам бы вырашылі праблему, але, я думаю, трэба рухацца і па іншых відах спорту. Я неяк прэзідэнту (Уладзіміру Пуціну. — БЕЛТА) казаў, што нам не трэба баяцца, што будуць думаць іншыя дзяржавы. Калі яны хочуць мець роўныя правы, трэба ўступаць у Саюз Беларусі і Расіі", — падказаў рэцэпт Лукашэнка.

Беларускі кіраўнік адзначыў поспехі расійскіх спартоўцаў на апошніх міжнародных стартах. Лукашэнка заявіў, што, калі на спаборніцтвах не выступаюць беларусы, то ён заўсёды заўзее за расійскую каманду. "Вы проста малайцы, па-руску зубы сціснулі і бартанулі нарвежцаў нават у лыжных відах спорту", — пахваліў ён расіян.

Таксама Лукашэнка запрасіў расійскіх атлетаў трэніравацца ў Беларусі — у прыватнасці перад летнімі Алімпійскімі гульнямі ў Японіі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі