Лукашэнка гаварыў пра спартсменаў-патрыётаў і спартсменаў-здраднікаў

Лукашэнка гаварыў пра спартсменаў-патрыётаў і спартсменаў-здраднікаў

26 лютага на Алімпійскім сходзе Нацыянальнага алімпійскага камітэта яго прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра спартсменаў-патрыётаў і спартсменаў-здраднікаў. Але галоўная інтрыга — ці будзе ён балатавацца зноў на кіраўнічую пасаду.

Нядаўна кіраўнік МАК Томас Бах заявіў, што Міжнародны алімпійскі камітэт уважліва назірае за сітуацыяй з выбарамі прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. І ўжо па іх выніках зробіць пэўныя высновы.

У сваім выступе на сходзе Лукашэнка заявіў, што Беларусь перажывае "вельмі няпросты перыяд". "Наша краіна, людзі падвяргаюцца самаму жорсткаму ціску па ўсіх напрамках, гаварыў ён. — У ход ідзе ўсё: ад адкрытых фэйкаў і стварэння агрэсіўнага інфармацыйнага асяроддзя да запалохванняў і спробаў тэрактаў". Аляксандр Лукашэнка заявіў, што "на разгойдванне грамадства вядомыя "спонсары" не шкадуюць грошай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі