Лукашэнка гаварыў на нарадзе пра пернікі і перапісванне гісторыі

Лукашэнка гаварыў на нарадзе пра пернікі і перапісванне гісторыі

Аляксандр Лукашэнка гаварыў на нарадзе пра пернікі і перапісванне гісторыі. 22 студзеня з удзелам беларускага кіраўніка абмяркоўвалася матэрыяльнае становішча дзяржаўных служачых — падрыхтаваны праект закона "Аб дзяржаўнай службе". Лукашэнка адзначыў яго важнасць, паколькі "эфектыўнасць і аўтарытэт ўсёй сістэмы ўлады шмат у чым залежаць ад ўзроўню падрыхтоўкі і матываванасці работнікаў дзяржаўных органаў". Ад чыноўнікаў кіраўнік дзяржавы патрабуе не толькі высокага прафесіналізму, строгай выканаўчай дысцыпліны і ўважлівых адносін да людзей, але і адданасці сваёй краіне.

"Даручаючы распрацаваць гэты закон, я папярэджваў усіх вас, што гэтыя пернікі [у арыгінале — "коврижки"], якія ў нас прынята раздаваць у любым законе ў выглядзе нейкіх сацыяльных гарантый, не павінны быць вышэйшымі таго, што яны ёсць, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба. — Матэрыяльнае становішча дзяржслужачых павінна расці ці падаць у адпаведнасці з ростам ці падзеннем жыццёвага ўзроўню нашага насельніцтва. Гэта асноўнае".

Лукашэнка адзначыў, што абавязкі дзяржаўных службоўцаў "максімальна набліжаныя да абавязкаў вайскоўцаў". Калі гаворка пайшла пра фармаванне іерархіі дзяржаўных пасадаў і пра пабудову адзінага рэгістра дзяржаўных рангаў, беларускі кіраўнік сказаў наступнае: "Пры гэтым з усёй адказнасцю прашу вас не перапісваць бяздумна ўсё, што было ў нашай гісторыі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі