Лукашэнка: Федэралізацыя Украіны прывядзе да яе расколу

“Калі вы хочаце захаваць Украіну адзінай дзяржавай, а я хачу, каб Україна была цэласнай маналітнай дзяржавай, вельмі гэтага хачу, то не трэба праводзіць федэралізацыю. Гэта заўтрашні раскол Украіны цалкам, гэта разбурыць дзяржаву”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.



“Сёння нібыта гэта прыгожа, інтарэсы нейкіх рэгіёнаў будуць захаваныя. Ну а заўтра? А заўтра гульцам асноўным магчыма будзе гуляць на гэтай федэралізацыі. Ну што, я сяджу ў Харкаве ці ў Луганску, увесь такі, амаль як прэзідэнт у Кіеве… Камусьці трэба на гэтым згуляць — згуляюць. І гэта прывядзе да разбурэння Украіны. Усе: і вы, і я, і ўнутры, і амерыканцы, якія цяпер інструктуюць іх, усе гэта разумеюць, — цытуе Лукашэнку БЕЛТА. — Таму я нават не хачу дыскутаваць на гэту тэму. Я катэгарычна супраць федэралізацыі, бо я за адзіную Украіну”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі