Лукашэнка дэкрэтам гарантуе ўсе ўклады ў беларускіх банках

"У кароткія тэрміны" падрыхтаваць праект дэкрэту прэзідэнта аб дзяржаўных гарантыях па ўкладах насельніцтва — такое даручэнне даў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 17 кастрычніка "з планавай справаздачай" старшыню управы Нацыянальнага банка Пятра Пракаповіча. У дакуменце павінны быць прадугледжаныя дзяржаўныя гарантыі па ўсіх укладах, незалежна ад іх велічыні, а таксама прыём укладаў насельніцтва як для грамадзян Беларусі, так і замежных грамадзян "не толькі ў неабмежаваных аб'ёмах, але і без дэкларацый, з поўным прытрымліваннем таямніцы ўкладаў у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам".


П.Пракопавіч адзначыў, што прыняцце гэтага дакумента выклікана ў тым ліку і тым, што ў апошні час у сувязі з падзеямі ў суседніх краінах "стала звяртацца вельмі шмат замежных грамадзян з просьбай размясціць свае ўклады ў банкаўскай сістэме Рэспублікі Беларусь".
А.Лукашэнка таксама даручыў Нацбанку "тэрмінова ўнесці на разгляд нарматыўныя дакументы, якія дазволяць Беларусі ўвайсці ў лік першых 30 краін-лідэраў у свеце па стварэнні спрыяльных умоў крэдытавання". Таму "ужо на наступным тыдні будуць унесеныя адпаведныя дакументы". А.Лукашэнка паінфармаваны, што за дзевяць месяцаў 2008 г. ўклады насельніцтва ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам павялічыліся больш чым на 2,8 трлн. рублёў.

Як лічыць П.Пракопавіч, гэта вельмі важна на фоне негатыўных з'яваў, якія адбываюцца з укладамі насельніцтва ў суседніх краінах і ў свеце. Банкаўская сістэма і дзяржава цалкам забяспечваюць гарантыі ўкладаў насельніцтва, заявіў кіраўнік Нацбанка.
БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі