Лукашэнка даручыў праверыць кожнае стратнае прадпрыемства краіны

Праверыць працу кожнага стратнага прадпрыемства даручыў Камітэту дзяржкантролю Аляксандр Лукашэнка. Такім чынам абвешчаны ім летась мараторый на праверкі пратрымаўся нядоўга.
"У красавіку працаваць стратна — гэта злачынства. З 1 красавіка стратную работу ніхто цярпець не будзе. Час на тое, каб выйсці на бясстратную работу, быў", — заявіў ён падчас справаздачы ўрада і Нацыянальнага банка аб сацыяльна-эканамічным развіцці краіны ў першым квартале 2009 года.

Паводле слоў Лукашэнкі, ва ўмовах крызісу прадпрыемствы павінны ўмець хутка пераарыентавацца на гнуткія ўмовы продажу, напрыклад, прадаваць тавар больш дробнымі партыямі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі