Лукашэнка даручыў падрыхтаваць прапановы па зменах у Канстытуцыю

Лукашэнка даручыў падрыхтаваць прапановы па зменах у Канстытуцыю

Аляксандр Лукашэнка даручыў падрыхтаваць прапановы па зменах у Канстытуцыю. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў у пасланні да народу і парламента. Паводле яго слоў, даручэнне атрымалі суддзі Канстытуцыйнага суда, навукоўцы, юрысты-практыкі. Яны мусяць “у спакойным рэжыме, разам з парламентарамі, падрыхтаваць адпаведныя змены па Канстытуцыі”.

“І не трэба падымаць шуміху вакол гэтага працэсу, — кажа Лукашэнка. — Вышукваць нагоду для чарговай сенсацыі. Проста даць трэба спакойна спецыялістам працаваць, каб потым, калі прыйдзе час, мы маглі прапанаваць найлепшыя падыходы для будучыні Беларусі”.

На гэтую тэму Аляксандр Лукашэнка гаварыў больш за 12 хвілін. Ён падкрэсліў, што рэферэндум па змене Канстытуцыі не плануецца. “Нам цяпер не да рэферэндумаў”, — сказаў Лукашэнка. У той жа час кіраўнік дзяржавы дапускае, што частку сваіх паўнамоцтваў можа “спакойна сёння перадаць іншым галінам улады”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі