Лукашэнка даручыў Галоўчанку наладзіць кантакты з Польшчай

На мяжы Польшчы і Беларусі / twitter.com/Straz_Graniczna

На мяжы Польшчы і Беларусі / twitter.com/Straz_Graniczna

Аляксандр Лукашэнка нечакана загаварыў пра неабходнасць добрых адносінаў з заходнімі краінамі. Заява прагучала наведвання Нацыянальнага аэрапорта Мінск, перадае яго прэс-служба.

Ён заявіў, што цяпер супраца ідзе пераважна з Расіяй і Кітаем. "Але не трэба забываць пра высокатэхналагічны Захад. Яны побач, яны нашы суседзі — Еўрасаюз. І адносіны з імі губляць нельга. Мы да гэтага гатовыя, але з улікам нашых уласных інтарэсаў", — заявіў Лукашэнка.

Па яго словах, яшчэ ў ліпені ён даручыў ураду і МЗС прапанаваць заходнім суседзям план добрасуседства і міру.

Таксама ён паведаміў, што даручыў прэм'ер-міністру Раману Галоўчанку скантактавацца з Польшчай: "Калі яны хочуць, давайце размаўляць, наладжваць адносіны. Мы суседзі, а суседзяў не выбіраюць, яны ад Бога".

Пасля гэтага паведаміў, што Польшча напярэдадні парламенцкіх выбараў, прызначаных на 15 кастрычніка, наўрад ці пойдзе на нейкія саступкі: "Яны шмат чаго патрабуюць ад нас і просяць, але мы на гэта пайсці не можам, таму што гэта супярэчыць нашым інтарэсам".

Між тым афіцыйная Варшава ўжо неаднойчы казала, што ўсялякае пацяпленне ў адносінах паміж краінамі магчымае толькі пасля вызвалення прынамсі палітвязня Анджэя Пачобута — журналіста і актывіста польскай меншасці. У адказ на прысуд Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) Польшча закрыла амаль усе пункты пропуску (акрамя пераходаў "Цярэспаль — Брэст" для легкавых аўтамабіляў і "Казловічы — Кукурыкі" для грузавога транспарту).
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі