Лукашэнка — алігарх, Ярмошына — каралева-маці: новая нейрасетка раздае ярлыкі
Аляксандр Лукашэнка
Новая праграма паказвае, наколькі памылковымі могуць быць высновы нейрасеткі па адной фатаграфіі.
Новая нейрасетка ImageNet Roulette навешвае на людзей ярлыкі па іх фатаграфіях. Вынікі могуць многіх расстроіць: пісьменніка назавуць работнікам, а палітыка — сіяністам. Аляксандра Лукашэнку нейрасетка палічыла алігархам, а Лідзію Ярмошыну — каралевай.
Нейрасетка ImageNet Roulette — элемент выстаўкі, прысвечанай гісторыі навучання штучнага інтэлекту з дапамогай фатаграфій. Праграма павінна паказаць, наколькі недакладнымі і крыўднымі могуць быць высновы, зробленыя нейрасеткамі па адным здымку. Выстаўка праходзіць у фондзе Prada у Мілане. Каб атрымаць свой ярлык, трэба загрузіць фатаграфію на сайт праекта. Штучны інтэлект прааналізуе яе і зробіць высновы пра чалавека.