Lufthansa ў рэкламным роліку выдала Украіну за Расію

Lufthansa ў рэкламным роліку выдала Украіну за Расію

Lufthansa ў рэкламным роліку выдала Украіну за Расію. Ён быў прымеркаваны да чэмпіянату свету па футболе, які неўзабаве стартуе ў РФ. Пейзажы Кіева замест Масквы заўважылі (пазналі на відэа адну з кіеўскіх цэркваў, а таксама раён Русанаўка). Нямецкай авіякампаніі давялося выдаліць ролік з YouTube і Facebook ды папрасіць прабачэння, паколькі гэтыя "хітрыкі" "закранулі пачуцці асобных карыстальнікаў", інфармуе УНІАН.

Lufthansa патлумачыла, што ў Расіі цяжка было атрымаць дазвол на здымкі, а ва Украіне праблем не ўзнікла.

"Вы толькі ўдумайцеся: відэа для нямецкага гледача, агітуе, у прыватнасці, за адкрытую свету Расію, наўмысна здымаецца ў Кіеве, таму што пуцінская Расія як раз зусім не адкрытая свету! Гэта нейкае вар'яцтва", — напісаў нямецкі журналіст Барыс Райтшустар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі