Лучана Павароці шпіталізаваны

Знакаміты італьянскі спявак Лучана Павароцці шпіталізаваны ў адну з лякарняў горада Мадэна з дыягназам "пнеўманія". “Хуткая” забрала тэнара, які год таму перанес цяжкую аперацыю па выдаленні злаякаснай пухліны са шчытавіцы, проста з яго вілы ў Сан-Бартола, дзе ён адпачываў разам з жонкай Нікалетай і дачкой Алісай. Пры пачатку ліпеня нямецкі журнал Bunte надрукаваў інтэрв'ю з дачкой спевака, якая сцвярджала, што бацька дрэнна адчувае сябе пасля аперацыі. Пасля Джуліяна Павароцці заявіла, што журналісты выдралі яе словы з кантэксту.

Мэнэджэр спевака Тэры Робсан паведаміла, што 71-гадовы Павароцці адчувае сябе нядрэнна і нават плануе запісаць альбом духоўнай музыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі