"Луч" зрабіў гадзіннік, вельмі падобны на Rolex. Крадзеж дызайну ці супадзенне?

"Луч" зрабіў гадзіннік, вельмі падобны на Rolex. Крадзеж дызайну ці супадзенне?

Супадзенне дзвюх мадэляў заўважылі ў сацсетках. Амаль што аднолькавым дызайн аказаўся ў гадзінніка Rolex Submariner і гадзінніка "Луч" №929537391. Лічбы, дызайн, нават гадзінныя стрэлкі аднолькавыя.

Тым не менш, начальнік аддзела продажаў ААТ “Мінскі гадзіннікавы завод” Васіль Жэлдак кажа Еўрарадыё, што пры стварэнні гэтай мадэлі яны не арыентаваліся на іншых вытворцаў, а супадзенне дызайну называе "ненаўмысным":

"Мадэль стваралася без аглядкі на нейкія існуючыя мадэлі ў вядомых брэндаў. Гэта даволі папулярны дызайн. Але нават калі яны і падобныя на Rolex, то, я думаю, не толькі на іх. Гэта як параўноўваць аўтамабілі, у іх чатыры колы і прынцып ва ўсіх аднолькавы. Наконт ліцэнзіі мы неяк нават і не думалі. Супадзенне нейкіх дэталяў абсалютна ненаўмыснае".

Вы можаце самастойна параўнаць гадзіннік ад "Луч" і ад "Rolex".
 

"Луч" зрабіў гадзіннік, вельмі падобны на Rolex. Крадзеж дызайну ці супадзенне?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі