Лось збіў каля Нясвіжу тры аўтамабілі і загінуў сам

Тры аўтамабілі збіў з дарогі лось перад тым, як загінуць. Адбылося гэта адвячоркам каля Нясвіжу.
Кіроўца "Масквіча", які рухаўся з Гарадзеі, не паспеў зрэагаваць, калі лось выбег на дарогу. Машына адкінула лася на сустрэчную паласу пад колы грузавіка “Вольва”, які ішоў з Нясвіжу. “Вольва” кінуў лася зноў на другую паласу, дзе жывёла наляцела на "Фальксваген". Лось загінуў, людзі не пацярпелі, машыны патрабуюць рамонту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі