Лось справакаваў дарожную аварыю ў Астравецкім раёне

Гэта здарылася каля вёскі Гуры, піша “Гродзенская праўда”. Кіроўца “Жыгулёў” рэзка націснуў на педаль тормаза. На мокрым асфальце яго вынесла на паласу сустрэчнага руху.



Там жа спыніўся “Рэно”, за рулём якога сядзела жанчына. Яна заўважыла лася і паступіла правільна, знізіўшы хуткасць плаўна. Пасажыр “Жыгулёў”, які ехаў на заднім сядзенні, атрымаў раненні і быў дастаўлены ў лякарню.