Лорд Бэл працягвае чакаць адказу ад Беларусі

План лорда Бэла для Беларусі па-ранейшаму не падпісаны. Нагадаем, што раней апошнім тэрмінам для гэтай падзеі называлася 27 траўня. У каментары Еўрарадыё Цімаці Бэл зазначыў, што дагэтуль не мае адказу з Беларусі.

Лорд Бэл: "Я не магу зараз адказваць на аніякія пытанні, бо пакуль яшчэ не падпісаў дамовы з вашым урадам. Чакаю, што гэта адбудзецца на наступным тыдні".

Еўрарадыё паспрабуе разабрацца ў тым, што ж адбываецца з "планам Бэла". Сачыце за нашымі паведамленнямі — на сайце і ў эфіры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі