Ломаць: Усе імпартныя пакупкі давядзецца тлумачыць

Імпартныя закупкі ў Беларусь павінныя быць абгрунтаваныя. Такую заяву зрабіў старшыня камітэту дзяржкантролю Зянон Ломаць на паседжанні кантралёраў Мінскай вобласці, дзе абмяркоўвалася сітуацыя з імпартнымі закупкамі. "У паасобных чыноўнікаў асабісты інтарэс прэвалюе над дзяржаўным, таму так шмат парушэнняў у праграме імпартазамены" - заявіў ён. На думку Ломаця, існуе шырокі спектр прадукцыі, пры якой няма неабходнасці ўвозіць імпартныя аналагі. Гэта тычыцца поліэтыленавых вадаправодных трубаў, кабелю, частак для машынабудавання, лічыльнікаў для электраэнергіі, вады і інш. Ломаць абяцаў разабрацца, чаму ў Мінскай вобласці знялі два імпартазаменныя праекты -- па дрэваапрацоўцы і выпуску тэрмаўсадкавай стужкі. З.Ломаць ізноў прыгадаў, што Мінабароны набыло вайсковы абутак у Расіі, у той час як у Беларусі быў свой аналаг, у 2 разы таннейшы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі