Лобан: з мінскага АМАПу звольніліся больш за 100 чалавек

Лобан: з мінскага АМАПу звольніліся больш за 100 чалавек

З мінскага АМАПу пасля прэзідэнцкіх выбараў звольніліся больш за 100 чалавек. Пра гэта ў эфіры "Вот так" распавёў прадстаўнік ініцыятывы "BY_POL" Ігар Лобан.

Лобан: "Калі ў жніўні гэта было 16 чалавек, у верасні — больш за 25, у кастрычніку ўжо больш за 30, у лістападзе зноў жа больш за 30 чалавек. Можна гаварыць пра тое, што ў АМАПе ідуць браджэнні. Людзі звальняюцца, на іх месца прымаюць новых людзей. Склад абнаўляецца".

Якраз ініцыятыва "BY_POL" апублікавала відэа, знятае сілавікамі 23 жніўня ля кардона каля Палаца Незалежнасці ў Мінску. Менавіта тады Аляксандр Лукашэнка з аўтаматам у руках падыходзіў да сілавікоў ім падзякаваць. Побач быў узброены малодшы сын Мікалай. На відэа чуваць, як сілавікі, не саромеючыся ў выразах, абмяркоўваюць іх з'яўленне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі