Лізавета II стала прабабуляй 12-ы раз

Прынцэса Ёркская Беатрыс і ейны муж Эдуардо Мапэлі Моці / karavan.ua
Прынцэса Ёркская Беатрыс і ейны муж Эдуардо Мапэлі Моці / karavan.ua

Прынцэса Ёркская Беатрыс, унучка Лізаветы II, нарадзіла дачку, паведамляе прэс-служба каралеўскай сям'і. У выніку каралева Вялікабрытаніі стала прабабуляй 12-ы раз.

Дзяўчынка зусім здаровая і важыць 2,78 кг.

33-гадовая прынцэса таемна выйшла замуж за італьянскага дэвелапера Эдуардо Мапэлі Моці ў ліпені мінулага года. Цырымонія шлюбу была закрытай, яна прайшла ў Віндзорскім замку.

Усяго ў Лізаветы 4 дзяцей, 8 унукаў і 12 праўнукаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі