"Ліверпуль" адмовіўся купляць Аляксандра Глеба

Англійскі "Ліверпуль" адмовіўся прымаць Аляксандра Глеба і 23 мільёны еўра ў абмен на аргенцінскага абаронцу Хаўера Маскерана.  Як паведамляе сайт "Soccer News", "Ліверпуль" хоча атрымаць за Маскерана 30 мільёнаў еўра. Англічанам патрэбныя грошы, а не беларускі футбаліст. Клуб чакае згоды ад "Барселоны" цягам бліжэйшых 48 гадзін.

Сам Маскерана цвёрда намераны сысці з "Ліверпуля" і нават адмовіўся выйсці на поле ў матчы чэмпіянату Англіі супраць "Манчэстар Сіці".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі