Літвіненка перад смерцю назваў Рамана Продзі агентам Лубянкі

Былы агент ФСБ Аляксандар Літвіненка перад смерцю звінаваціў прэм’ера Італіі Рамана Продзі ў супрацоўніцтве з расійскімі спецслужбамі. Гэтае звінавачанне запісаў на стужку знаёмы Літвіненкі, эксперт па бясьпецы Марыё Скарамэла. Пазней запіс трапіў на разгляд камісіі італьянскага парламенту, якая даследуе дзейнасьць КГБ й ФСБ ў Італіі. Італьянскі прэм’ер адпрэчвае звінавачанні.

Пра тое, што Рамана Продзі — агент Лубянкі, Літвіненку быццам бы паведаміў адзін з генералаў расейскай выведкі. У запісе Літвіненка кажа, што гатовы паўтарыць свае звінавачанні перад камісіяй італьянскага парламенту.

Праз паўгода пасля запісу стужкі Літвіненку атруцілі радыёактыўным палоніем-210. Перад смерцю 23 лістапада 2006 г. Літвіненка звінаваціў Уладзіміра Пуціна й Крэмль у арганізацыі ягонага забойства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі